навіны

Беларускія псіхіятры заклікалі САЗ кантраляваць псіхічнае здароўе Пуціна і Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: mk.ru
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: mk.ru
podpis źródła zdjęcia

Група беларускіх псіхіятраў на эміграцыі і ПУ Грамадзянскі цэнтр «Беларускі вердыкт» 10 кастрычніка звярнуліся да Сусветнай арганізацыі здароўя ААН, Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя, Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі, псіхіятрычных асацыяцыяў Канады, ЗША, Літвы, Беларусі, Расеі з адкарытым зваротам адносна неабходнасці кантролю псіхічнага здароўя кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

«Сёння чалавецтва стаіць на парозе планетарнай катастрофы праз вар’яцтва некалькіх дыктатараў, якія не толькі ўзялі ў закладнікі народы сваіх краін, але і развязалі вайну з пагрозай ужывання ядравай зброі супраць іншых дзяржаваў», – гаворыцца ў звароце.

У ім адзначаецца, што ў Аляксандра Лукашэнкі выяўленыя «відавочныя прыкметы параноіднага засмучэння асобы», а ва Уладзіміра Пуціна – нарцысізм, макіявелізм і псіхапатыя. Аўтары і падпісанты звароты заяўляюць, што «псіхапаталогіі кіраўнікоў расейскай і беларускай дзяржаваў падвергнулі суграмадзян страшным выпрабаванням».

,,

«У сувязі з вышэйсказаным, мы канстатуем, што перад сусветнай супольнасцю стала надзвычай актуальнай праблема фармавання сістэмы захадаў на міжнародным і нацыянальным узроўнях для папярэдняга абследавання і недапушчэння да займання вышэйшых пасадаў асобамі, якія маюць сацыяльна небяспечныя псіхічныя расстройствы. Адносна гэтых асобаў таксама важныя не толькі кантроль, але і прафілактыка расстройстваў, укараненне перадавых метадаў аднаўлення», – гаворыцца ў звароце.


Пуцін уручае Лукашэнку ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага. Крыніца: сайт Крамля.

Пуцін уручыў Лукашэнку ордэн. Той яго пацалаваў

навіны

Яго падпісанты настойваюць на правядзенні адносна Пуціна і Лукашэнкі міжнароднай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы з пастаноўкай пытанняў аб удакладненні дыягназаў і аб магчымасці заняцця імі вышэйшых дзяржаўных пасадаў.

У 1992 годзе ААН абвясціла 10 кастрычніка Сусветным днём псіхічнага здароўя для ўзмоцненага прасоўвання сярод усіх народаў і нацыяў, кожнага чалавека прафілактыкі псіхічных і эмацыйных расстройстваў, належнага лячэння і догляду людзей з такімі расстройствамі, а таксама ўмацавання псіхічнага здароўя.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10