навіны

Курс долара ў Беларусі вырас да максімуму за год

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Амерыканская валюта на гандляваннях 10 кастрычніка падаражэла да максімальных паказнікаў з кастрычніка 2023 года.

Долар працягнуў абнаўляць гадавыя максімумы. Амерыканская валюта сёння падаражэла на 0,31 % да 3,3011 рубля. Ён узяў планку ў 3,3 рубля ўпершыню з пачатку кастрычніка 2023 года, адзначае Reform.

Еўра патаннеў на 0,67 % да 3,62 рубля. Расейскі рубель знізіўся на 0,41 % да 3,4205 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў. А юань страціў 0,32%. 10 юаняў ацанілі ў 4,7156 рубля.

Адзначым, што ў Беларусі таксама працягваюць расці цэны. У жніўні яны адносна ліпеня знізіліся на 0,1 %, але ў верасні адносна жніўня выраслі на 0,4 %. Прычым рост паказалі ўсе групы спажывецкіх цэнаў. Харчовыя і нехарчовыя тавары ў верасні адносна жніўня падаражэлі на 0,5 %, паслугі — на 0,3 %. У жніўні ж харчовыя тавары патаннелі на 0,3 %, а не харчовыя падаражэлі толькі на 0,1 %, паслугі — на 0,2 %.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10