навіны

Улады баяцца дэфіцыту яблыкаў, цыбулі і капусты. Вось як паспрабуюць не дапусціць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту садавінагароднінай прадукцыі. Робіцца гэта, каб выключыць некантраляваны яе вываз, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

«Прапрацоўваецца пытанне ўвядзення ліцэнзавання на вываз, на экспарт капусты, цыбулі і яблыкаў. З чым гэта звязана? Прагназуецца, што гэтага тавару можа не хапіць да канца міжсезоннага перыяду, бо сёння ёсць павышаны попыт на экспартным напрамку, у Расейскай Федэрацыі. І цэны там у пэўнай ступені вышэйшыя, чым тут, на ўнутраным рынку», — расказаў міністр, перадае БелТА.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Палітвязні вырошчваюць цыбулю, а Лукашэнка не жадае кланяцца замежным яблыкам. Падзеі ў малюнках навіны

Таму, заявіў ён, «каб не было некантраляванага вывазу і быў забяспечаны ўнутраны рынак перадусім, плануецца ўвядзенне механізма ліцэнзавання».

Паводле Аляксея Багданава, гэта зробіць экспарт кіраваным і захавае неабходны аб’ём для ўнутранага рынку. На экспарт жа пойдзе толькі лішак.

Адзначым, што ў верасні Аляксандр Лукашэнка наадварот даручыў не толькі забяспечыць айчынны рынак беларускімі яблыкамі, але і пачаць іх экспартаваць на расейскі рынак. «Санкцыі — час магчымасцяў», — канстатаваў палітык.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10