навіны

Цэны ў Беларусі ў верасні выраслі на 0,4 % пасля зніжэння ў жніўні

Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
Беларускія рублі. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2024 года ў параўнанні са жніўнем склаў 100,4 %, са снежнем 2023 года — 103,8%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэнаў, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 100,6 %, са снежнем 2023 года — 104,2 %.

Адзначым, што ў жніўні цэны ў Беларусі адносна ліпеня знізіліся на 0,1 %. Але ў верасні адносна жніўня выраслі на 0,4 %. Прычым рост паказалі ўсе групы спажывецкіх цэнаў. Харчовыя і нехарчовыя тавары ў верасні адносна жніўня падаражэлі на 0,5 %, паслугі — на 0,3 %. У жніўні ж харчовыя тавары патаннелі на 0,3 %, а не харчовыя падаражэлі толькі на 0,1 %, паслугі — на 0,2 %.

З пачатку году харчовыя тавары сталіся даражэйшымі на 3,7 %, нехарчовыя — на 3,3 %, а паслугі — на 4,6 %. Агулам адносна снежня цэны выраслі на 3,8 % (у жніўні было 3,4 %).

Інфляцыя адносна верасня 2023 года склада 6 %.

На 2024 год мэтавы паказнік інфляцыі ў Беларусі — не вышэй за 6 %. У 2025 годзе яна не павінна перавышаць 5 %.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10