навіны

Украінскія дроны атакавалі авіябазу ў Адыгеі. Абвешчаная эвакуацыя

Меркаваны момант удару па авіябазе каля Майкопу. Скрыншот з відэа: Карты и стрелочки / Telegram
Меркаваны момант удару па авіябазе каля Майкопу. Скрыншот з відэа: Карты и стрелочки / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Украінскія беспілотнікі ўночы на 10 кастрычніка атакавалі расейскі вайсковы аэрадром каля станіцы Ханская ў Рэспубліцы Адыгея.

Некалькі тэлеграм-каналаў публікуюць меркавана знятыя мясцовымі жыхарамі відэа са выбліскамі і гукамі выбухаў; пра выбухі пішуць і карыстальнікі ў некалькіх мясцовых чатах, адзначае расейская служаб BBC.

Як піша Астра са спасылкай на сістэму маніторынгу пажараў NASA, побач з ваенным аэрадромам у Адыгеі пасля начнога нападу зафіксаваны магутны пажар. На месцы пажару знаходзіцца альбо склад гаруча-змазачных матэрыялаў, альбо паліўныя рэзервуары для самалётаў або склад авіябомбаў, выказалі здагадку асінтары.

Кіраўнік рэгіёну Мурат Кумпілаў паведаміў, што ўночы атакі падвергся прыгарад Майкопу. Ён паведаміў, што абышлося без ахвяр, і заявіў аб эвакуацыі жыхароў пасёлка Радніковы. Мінабароны РФ раніцай адсправаздачылася пра 92 збітыя і перахопленыя дроны, але Адыгею ў сваёй зводцы не згадала.

Вайсковы аэрадром, пра які ідзе гаворка, размешчаны за тры кіламетры на ўсход ад ускраіны Ханская і за пяць кіламетраў ад ускраіны сталіцы Адыгеі Майкопа. Згодна з адкрытымі звесткамі, там дыслакуецца 272-я вучэбная авіяцыйная база. Хоць сама авіябаза лічыцца вучэбнай, дзякуючы здымкам на мапах Яндэксу можна заўважыць, што зараз там базуюцца не толькі трэніровачныя L-39, але і баявыя бамбавікі Су-34 разам са знішчальнікамі прыкрыцця Су-35, пішуць «Карты и стрелочки».

Генштаб ЗСУ таксама паведамляў, што ўвечары 9 кастрычніка ўкраінскія сілы атакавалі базу захоўвання БПЛА тыпу «Шагэд», што паблізу пасёлку Акцябрскі ў Ейскім раёне Краснадарскага краю Расеі. Там, як заяўляецца, захоўвалася каля 400 ударных дронаў.

Уначы 7 кастрычніка ў выніку атакі дронаў пачаўся моцны пажар на марскім нафтавым тэрмінале ў Феадосіі, другім у Крыме паводле аб’ёмаў перавалкі нафтапрадуктаў. А ў ноч на 9 кастрычніка дроны атакавалі 67-і арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ у горадзе Карачаў (Бранская вобласць), у выніку якой там пачалася дэтанацыя.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10