навіны

Дэпутатка хоча выправіць «гістарычную несправядлівасць» і даць Лукашэнку Героя Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.gov.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Марына Лянчэўская, вядомая актыўным удзеле ў прыняцці рэпрэсіўнага заканадаўства, прапанавала даць самаабвешчанаму кіраўніку краіны званне Героя Беларусі.

У сваім тэлеграм-канале Марына Лянчэўская адзначыла, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў расейскі ордэн Андрэя Першазваннага за «не тое што каласальны, а проста касмічны» ўнёсак у збліжэнне з Расеяй, а «вось Героя Беларусі ён да гэтага часу не мае».

Апошні год Аляксандра Лукашэнкі. Калаж: Белсат

Апошні год жыцця Аляксандра Лукашэнкі ў жартах

навіны

«Ужо хто-хто, а ён заслужыў гэтую ўзнагароду. Ёсць, праўда, нюанс: прэзідэнт [так прапаганда называе самаабвешчанага кіраўніка. — рэд. belsat.eu] у нас хоць і самы народны, але і самы сціплы. Але сёння УНС (а гэта паводле Канстытуцыі голас народа) надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні аб наданні такіх узнагарод. Мне здаецца, гэта нагода задумацца і выправіць гістарычную несправядлівасць», — заявіла дэпутатка.

Пра тое, што ў Беларусі ствараецца культ асобы Лукашэнкі, «Белсат» пісаў ужо неаднойчы. Выпадкі, якія гэта пацвярджалі, былі ўсё больш яскравымі: то экскурсіі па месцах, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам; то жаданне «Беларусьфільму» зняць кіно пра кіраўніка дзяржавы; то стварэнне крамаў з прадукцыяй, якая ўтрымлівае цытаты «першага». І калі раней гэтыя спробы здаваліся хутчэй адзінкавымі праявамі падлізвання на месцах, то апошнім часам яны зрабіліся больш сістэмнымі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10