навіны

Амерыканскі сенатар заклікаў Дзярждэп умяшацца ў абарону беларускіх палітвязняў

Сенатар Бэн Кардын. Фота: cardin.senate.gov
Сенатар Бэн Кардын. Фота: cardin.senate.gov
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскі сенатар Бэн Кардын, старшыня Камітэту ў замежных справах Сенату, накіраваў дзяржаўнаму сакратару Энтані Блінкену ліст, у якім заклікаў яго неадкладна ўмяшацца ў абарону палітычных зняволеных у Беларусі.

У лісце, у прыватнасці, звяртаецца ўвага на сітуацыю Максіма Знака, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай, Ігара Лосіка, якія ўтрымліваліся пад вартай без сувязі з вонкавым светам больш як год, 31 палітычнага зняволенага, чыё здароўе знаходзіцца ў небяспецы і якія патрабуюць тэрміновага гуманітарнага вызвалення, а таксама ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузьнечыка

«Утрыманне зняволеных без сувязі з навакольным светам з’яўляецца цяжкім дзеяннем, якое пазбаўляе затрыманых абароны закона, перапіскі і спатканняў з сям’ёй, адвакатамі і лекарамі. Мэта відавочна складаецца ў тым, каб зламаць іх волю і ўтрымаць іх і іншых ад грамадскай і палітычнай дзейнасці», — напісаў сенатар Бэн Кардын.

Ён заклікаў дзяржсакратара выступіць у абарону гэтых зняволеных у Беларусі, «якіх рэжым Лукашэнкі спрабуе схаваць праз іх затрыманне, замоўчванне і адмову ў сыходзе».

Еўрапейскі парламент 3 кастрычніка выбраў кіраўніцай дэлегацыі для Беларусі еўрадэпутатку ад Польшчы Малгажату Гасеўску, былую віцэ-маршалку польскага Сейму, а таксама экс-намесніцу старшыні камісіі ў замежных справах польскага парламенту. Гасеўска ў польскай палітыцы з 1990-х гадоў, яна была з візітамі ў Менску, і ў цэлым беларуская тэма ёй блізкая.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10