навіны

МАРГ праверыў ветклінікі Беларусі і знайшоў гандлёвыя надбаўкі да 4000 %

Фота мае ілюстрацыйны характар (Крыніца: Белсат)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла кошты на ветэрынарныя прэпараты ў Беларусі і знайшло перавышэнні дапушчальнай лімітавай надбаўкі. Але за гэта служоавай асобе можна даць штраф максімум 800 рублёў.

Цэны на ветэрынарныя паслугі ў Беларусі не рэгулююцца, але ў клініках дапамогі жывёлінам выкарыстоўваюцца таксама лекавыя сродкі і вырабы медычнага прызначэння, цэны на якія рэгулююцца спецыяльным указам.


Якраз цэны на некаторыя з гэтых медычных вырабаў былі значна вышэйшыя за максімальную ўсталяваную планку. «На асобныя лекавыя сродкі гандлёвая надбаўка складала больш за 4000 адсоткаў», – паведамляе МАРГ.


За гэта да адказнасці прыцягнулі «вінаватую службовую асобу ветэрынарнай клінікі». Санкцыі ч. 2 арт. 13.2 КаАП у гэтым выпадку прадугледжваюць накладанне штрафу да 20 базавых велічыняў (да 800 рублёў).


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10