навіны

У МЗС Польшчы пацвердзілі сустрэчу з Яшыным, але адзначылі: гэта не перамовы

img
Міністэрства замежных справаў Польшчы ў Варшаве. 26 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Ведамства паінфармавала «Белсат», пра што польскія дыпламаты размаўлялі з расейскім палітыкам.

Міністэрства замежных справаў Польшчы пракаментавала заявы расейскага апазіцыянера Іллі Яшына пра перамовы аб вызваленні палітвязняў у Беларусі і Расеі. У дэпартаменце інфармацыі ведамства «Белсату» пацвердзілі сустрэчу дыпламатаў з палітыкам на ягоную просьбу:

,,

«Падчас сустрэчы спадар Яшын, апрача іншага, падзякаваў за арганізацыю абмену палоннымі, у якім ён сам быў удзельнікам. Аднак гэтая сустрэча пэўна не мела формы перамоваў. Мы таксама зняпраўджваем паведамленні пра нібыта прапанову дапамогі ў абмене зняволенымі з боку расейскай апазіцыі».


У МЗС таксама запэўнілі, што Варшава змагаецца за вызваленне ўсіх польскіх грамадзянаў, якіх трымаюць за кратамі за межамі краіны.

Расейскі палітык Ілля Яшын. Варшава, Польшча. 6 кастрычніка 2024 года. Фота: yashin_russia / Telegram
Расейскі палітык Яшын паведаміў пра перамовы з МЗС Польшчы аб абмене беларускіх палітвязняў навіны

Раней Яшын паведаміў, што абмяркоўваў з польскімі дыпламатамі вызваленне беларускіх і расейскіх палітвязняў у абмен на шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы.


«Адна з галоўных тэмаў – палітвязні. Я казаў пра тое, што было б вельмі правільна, карысна, слушна і гуманна працягваць практыку абменаў, пагатоў у польскіх турмах трымаюць дзясяткі расейскіх шпіёнаў», – казаў палітык у эфіры «Вот Так».


Ён таксама паспадзяваўся, што несправядліва асуджаныя выйдуць на волю:


«Было б вельмі правільна, калі б наступныя абмены (а мы спадзяемся, што яны адбудуцца) улучалі і прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, бо людзі сядзяць за кратамі вельмі доўга, людзей літаральна катуюць, і ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах значна горшыя, чымся ў расейскіх, бо да беларускіх палітвязняў нават адвакатаў не пускаюць».

Яшын запэўніў, што падчас усіх размоваў з заходнімі палітыкамі і чыноўнікамі заўсёды згадвае і беларускіх палітвязняў:


«Я і мае калегі, і Уладзімір Кара-Мурза, і Юлія Навальная, – мы кажам пра лёс і ўкраінскіх ваеннапалонных і цывільных арыштаваных, і, натуральна, пра нашых беларускіх, можна сказаць, аднадумцаў, якія дамагаюцца еўрапейскай будучыні для сваёй краіны: і пра Марыю Калеснікаву, і пра Алеся Бяляцкага, і пра Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда, з якім я, дарэчы, асабіста знаёмы яшчэ задоўга да таго, як ён пачаў займацца палітыкаю».


Дар'я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10