Замест Дорнаў з журналістамі і грамадскасцю размаўляе ягоны адвакат. І ўжо цяпер іхная пазіцыя такая: Дорнаў не адмаўляецца ад таго, што на ягонай беларускай плантацыі цыбулі працавалі палітзняволеныя. Аднак ён падкрэслівае, што да іх ставіліся годна, бо кармілі і паілі.