навіны

БРЦ: Еўрапейскі суд памыліўся, зняўшы санкцыі з «Белшыны»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: av.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: av.by
podpis źródła zdjęcia

Паводле расследавання прадстаўнікоў Беларускага раследавальніцкага цэнтру, Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі паспяшаўся са зняццём санкцыяў з беларускага прадпрыемства «Белшына». Пытанні наконт гэткага рашэння ўзнікаюць і ў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Чаму «Белшына» па сёння мусіць знаходзіцца пад санкцыямі, нашаму тэлеканалу распавялі прадстаўнікі БРЦ і АПК.

Паводле кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру Стася Івашкевіча, адным з галоўных аргументаў, які мусіў прыняць да ўвагі Еўрапейскі суд у Люксембурзе, было тое, што прадстаўнікі «Белшыны» даказвалі сваю стратнасць і немагчымасць падтрымання рэжыму Лукашэнкі.

,,

«Мы нашым расследваннем уласна паказалі дзве рэчы: па-першае, тое, што "Белшына" карыстаецца тым, што цяпер не пад санкцыямі, каб массава пастаўляць шыны для расейскага войска (для расейскай тэхнікі). А па-другое, нягледзячы на тое, што "Белшына" працуе ў страту, паказалі, што пры гэтым яна можа зарабляць грошы для сям'і Аляксандра Лукашэнкі», – тлумачыць Івашкевіч.


Толькі за перыяд з 2022 па 2023 гады праз гэткую камбінацыю Міністэрства абароны Расеі закупіла беларускія шыны на 19,5 млн долараў. А летась за першае паўгодзе – яшчэ на 11 млн. Беларуская гума зараз усталяваная на зенітна-ракетных сістэмах С-400, самаходных гаўбіцах «Мальва» і іншай расейскай ваеннай тэхніцы, што выкарыстоўваюць у вайне з Украінай.

«Увесь беларускі дзяржсектар, увесь амаль крупны бізнес так ці інакш звязаны з рэжымам і фактычна з ягонымі гаманцамі. Таму, безумоўна, кожнае прадпрыемства мае сваю долю ўплыву, мае сваю даходную частку», – кажа намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады АПК
Арцём Брухан.

Прадстаўнікі НАУ таксама знайшлі доказы і іншых парушэнняў. Арцём Брухан упэўнены, што дзякуючы гэтаму Еўрапейскі суд мусіць перагледзець сваю
пастанову

,,

«У Еўропе суд незалежны – гэта дообрая навіна. Кожны чалавек і нават прадстаўнікі рэжыму маюць права бараніць свае, у іх разуменні, правы. Але я хачу адзначыць і тое, што мы даслалі ў Еўрапейскую службу знешніх сувязяў таксама сведчанні пра рэпрэсіі на "Белшыне". Так ці інакш, магчыма, справа яшчэ будзе перагледжаная».


ААТ «Белшына» па-ранейшаму застаецца пад санкцыямі ЗША, Японіі, Швейцарыі і Украіны. Саўладальнікам афіцыйнага дылера «Белшыны» з'яўляецца «Гандлевы дом БелАЗ». 45 % кампанніі належыць Прэзідэнцкаму спартоваму клубу, якім кіруе сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі, Дзмітрый.

Падрабязней глядзіце ў «Аб'ектыве»:


Кацярына Гардзеева, Марыя Голдстэйн «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10