навіны

Следчы камітэт наклаў арышт на дом Аляксея Дзікавіцкага ў Беларусі

Дом, пабудаваны дзедам Аляксея Дзікавіцкага
Дом, пабудаваны дзедам Аляксея Дзікавіцкага. Фота: асабісты архіў Аляксея Дзікавіцкага
podpis źródła zdjęcia

Выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі атрымаў ліст са Следчага камітэту Беларусі, у якім гаворыцца, што на ягоны дом, што застаўся на радзіме, накладзены арышт.

Старую драўляную хату збудаваў сто гадоў таму дзед Аляксея Дзікавіцкага.

,,

«Нават сталінскія ўлады не забралі дом, што збудаваў сто гадоў таму мой дзед – «вораг народу», вязень ГУЛАГу. У лагер накіравалі, але дом пакінулі. Дом даўно быў перапісаны на мяне. <…> Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляю дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», – распавёў кіраўнік «Белсату».


Як растлумачыў юрыст, на дом быў накладзены арышт пастановаю следчага. Інфармацыя пра гэта таксама ўнесеная ў рэестр нерухомай маёмасці і зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь. На практыцы гэта значыць, што пакуль дом пад арыштам, з ім нельга нічога зрабіць: прадаць, падарыць, абмяняць ды іншае.


Гэта робіцца, каб пакуль ідзе расследаванне крымінальнай справы, гаспадар не меў магчымасці пазбавіцца ад маёмасці, што паводле выраку суда можа быць сканфіскаваная ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі маёмаснай шкоды, нанесенай злачынствам.


Рэдакцыі невядома, у межах якой крымінальнай справы на маёмасць Аляксея Дзікавіцкага накладзены арышт.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10