навіны

У Варшаве за наркотыкі затрымалі беларуса. Паліцыя прыехала на непрыемны пах з кватэры

затрыманне беларуса, Варшава
Затрыманне беларуса ну вул. Бруна ў Варшаве. Фота: mokotow.policja.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Жыхары аднаго з дамоў на вуліцы Бруна ў варшаўскім раёне Макотаў выклікалі паліцыю, бо на лесвічнай пляцоўцы пэўны час стаяў непрыемны пах. Высветлілася, што ён ішоў з кватэры, што наймае беларус.

Затрыманне беларуса ў Атвоцку. Фота: Галоўнае ўпраўленне паліцыі Атвоцку
У Польшчы затрымалі беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі і зброяй навіны

Падчас агляду кватэры паліцэйскія знайшлі каля 500 дозаў наркотыкаў, у тым ліку марыхуаны, мефедрону і какаіну. Беларус распавёў, што атрымліваў наркатычныя сродкі ад невядомага яму мужчыны, з якім звязваўся праз мэсэнджар. Імаверна, наркотыкі набываліся з мэтаю далейшага распаўсюду.


Паліцыя затрымала беларуса, сканфіскавала наркотыкі, а таксама больш за 3 тысячы злотых у якасці магчымай кампенсацыі шкоды. За захоўванне наркотыкаў мужчыне можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10