навіны

З аўтобуса Менск – Варшава на хаду праз вакно спрабаваў выскачыць пасажыр

аўтобус Ecolines
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tourister.ru
podpis źródła zdjęcia

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 7 кастрычніка, каля 12:30. Рэйсавы аўтобус «Ecolines» ехаў маршрутам Менск – Варшава, калі з яго на хаду паспрабаваў выскачыць пасажыр.

Мужчына на выгляд 40–45 гадоў з дапамогаю малатка паспрабаваў выбіць у аўтобусе задняе вакно і выскачыць з яго. Да гэтага моманту ён не праяляў ніякіх прыкметаў агрэсіі ці занепакоенасці. На сайце warsawhere.com пазначана, што такім чынам мужчына хацеў скончыць жыццё самагубствам. Паводле відавочцаў, нагодаю маглі стацца сямейныя праблемы.



Трагедыя не адбылася дзякуючы хуткай рэакцыі іншых пасажыраў – трое з іх схапілі спадарожніка, які хацеў выскачыць, за нагу, і трымалі да поўнага спынення аўтобуса. Мужчыну даставілі ў лякарню машынаю хуткай дапамогі. Перад тым як пакінуць аўтобус, пацярпелы выбачыўся перад астатнімі пасажырамі за дастаўленыя нязручнасці.


«Белсат» звярнуўся ў менскі офіс «Ecolines» з просьбаю пракаментаваць інцыдэнт.

,,

«Першы раз чуем ад вас пра здарэнне і агулам каментароў не даем», ‒ адказалі нам у кампаніі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10