навіны

Праз пажар на нафтавым тэрмінале ў Крыме эвакуявалі больш як 1000 асобаў

Пажар на нафтавым тэрмінале ў Феадосіі. Фота: kafanews.com
Пажар на нафтавым тэрмінале ў Феадосіі. Фота: kafanews.com
podpis źródła zdjęcia

Праз пажару на нафтабазе ў Феадосіі, што ў акупаваным Расеяй Крыме, эвакуяваныя 1047 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік расейскай адміністрацыі гораду Ігар Ткачэнка.

«Пасля рэгістрацыі і агляду медыкамі людзей размясцілі ў гатэлях і пансіянатах гораду», заявіў Ігар Ткачэнка ў тэлеграм-канале. Свае дамы былі вымушаныя пакінуць жыхары Чарнаморскай набярэжнай і Бліжніх Камышоў.

Пажарнікі станам на раніцу 8 кастрычніка працягваюць працаваць на месцы здарэння, спрабуючы зліквідаваць узгаранне.

Уначы 7 кастрычніка ў выніку атакі дронаў адбыўся пажар на марскім нафтавым тэрмінале ў Феадосіі, другім у Крыме паводле аб’ёмаў перавалкі нафтапрадуктаў. Выбухі ў Феадосіі прагучалі каля 4:30 мясцовага часу. 

Тэрмінал у Феадосіі ўжо зазнаваў атакі БПЛА. У сакавіку 2024-га на яго ўпалі адразу чатыры дроны, у выніку чаго быў пашкоджаны магістральны трубаправод для перапампоўвання паліва. Падчас ліквідацыі пажару з прадпрыемства давялося эвакуяваць працаўнікоў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10