навіны

Беларус аднавіў пратэст супраць нявыдачы яму Літвой аўтамабіля. Праўда, у ЗША

Рыгор Алексіевіч пратэстуе ў Сакрамэнта. Фота: novayagazeta.ee
Рыгор Алексіевіч пратэстуе ў Сакрамэнта. Фота: novayagazeta.ee
podpis źródła zdjęcia

Беларус Рыгор Алексіевіч, які каля двух тыдняў трымаў галадаванне ў Літве на знак пратэсту супраць дзеянняў мытні, што адмаўлялася перадаць яму ў распараджэнне набыты ў ЗША аўтамабіль, аднавіў сваю акцыю, але ўжо ў Сакрамэнта (Каліфорнія).

«Я быў ашуканы ў чаканнях. Шкадую, што паддаўся на ўгаворы прадстаўнікоў Сейму Літвы і спыніў пратэст. Мяне прасілі не нагнятаць абстаноўку і не даваць падставаў для абвінавачванняў у правакацыі. Я вырашыў, што гэтыя аргументы гучаць пераканаўча, напісаў заяву і з’ехаў дадому ў Беларусь», – адзначыў беларус, піша «Новая газета. Балтия».

Аднак не дачакаўшыся адказу літоўскіх уладаў, Рыгор Алексіевіч вырашыў зноў аднавіць свой пратэст, бо «гэтая сітуацыя датычыць таксама соцень іншых беларусаў, якіх закранулі абмежаванні і якія да гэтага часу не атрымалі сваю маёмасць». Праўда, робіць гэта ён цяпер не ў Літве, а ў ЗША, у горадзе Сакрамэнта (Каліфорнія), дзе выйшаў з плакатам да мясцовага Капітолію.

«Хачу, каб увесь свет ведаў пра тое, што адбываецца ў Літве», – сказаў беларус, дадаўшы, што можа таксама вярнуцца і да галадавання.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадаванне ў Клайпедзе

навіны

Беларусы сутыкнуліся з праблемамі пасля 4 чэрвеня, калі набылі моц новыя правілы вывазу аўтамабіляў з Літвы ў нашую краіну. І пад гэтыя абмежаванні трапілі купленыя раней аўты, якія ў той момант плылі ў Клайпеду.

Літоўская мытня пачала патрабаваць, у прыватнасці, дэкларацыю вытворцы. Дакумент мае пацвярджаць, што пакупнік не парушыць санкцыяў, то бок аўтамабіль не трапіць у Расею. Беларусы, якія набылі аўтамабілі, сцвярджаюць, што атрымаць такую дэкларацыю ад вытворцы немагчыма.

Аднак без гэтай паперы машынаў беларускім грамадзянам не аддаюць.

У Міністэрстве фінансаў Літвы сітуацыю тлумачаць тым, што багата аўтамабіляў, купленых і вывезеных беларусамі, потым прадаюцца ў Расею. Цяпер у Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў. У ведамстве мяркуюць, што толькі 10 % з іх купленыя для выкарыстання ў Беларусі.

Адзін з беларусаў, Рыгор Алексіевіч, 8 верасня абвясціў галадаванне з гэтай нагоды. Галадаць мужчына пачаў у Клайпедзе, а потым пераехаў у Вільню, дзе працягнуў акцыю пратэсту і выходзіў да будынку Сейму Літвы. Акцыя цягнулася 12 поўных дзён, 21 верасня яна была спыненая.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10