навіны

У Беларусі расследаванне катаванняў абвясцілі экстрэмізмам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот з torturesbelarus2020 / Instagram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот з torturesbelarus2020 / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 7 кастрычніка прызнала Міжнародны камітэт расследавання катаванняў «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне з’явілася ў абноўленым пераліку МУС.

«Група грамадзянаў з ліку прадстаўнікоў ініцыятывы „Міжнародны камітэт расследавання катаванняў“ ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», адзначаецца ў пераліку.

У звязку з камітэтам згадваюцца імёны Сяргея Усцінава і Вікторыі Федаровіч. У пералік таксама залучаныя сайт камітэту, яго электронная пошта, Telegram-канал і бот, а таксама Instagram.

Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі спецпраект праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі.

Прадстаўнікі камітэту фіксуюць выпадкі катаванняў, публікуюць справаздачы і расследаванні, інфармуюць міжнародныя органы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, шукаюць сведкаў і доказы катаванняў, надаюць юрыдычную дапамогу пацярпелым і рыхтуюць паведамленні і скаргі ў міжнародныя органы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10