навіны

Катаванні Латыпава, затрыманне за лайк і «экстрэмісцкі» E-mail. Рэпрэсіі 7 кастрычніка

Затрыманне мужчыны за «падабайку» ў «Аднакласніках»
Затрыманне мужчыны за «падабайку» ў «Аднакласніках». Скрыншот: ананімны Telegram-канал, звязаны з сілавікамі
podpis źródła zdjęcia

Больш за чатыры гады ў Беларусі працягваюцца штодзённыя рэпрэсіі. «Белсат» расказвае, што стала вядома толькі за 7 кастрычніка – дзень, калі два гады таму Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, і 600-ы дзень без вестак пра Марыю Калеснікаву.

Ананімны Telegram-канал, звязаны з сілавікамі, пахваліўся 7 кастрычніка жорсткім затрыманнем: на мужчыну сталага веку нападаюць два «чалавекі ў цывільным», валяць на зямлю, адзін пачынае душыць. На «пакаянным відэа» мужчына кажа, што паставіў «лайк» пад відэа ў «Аднакласніках» пад відэа з жыхаром Магілёва, які адбіваўся нажом ад нападу «людзей у цывільным».


Іншы канал, звязаны з сілавікамі, пахваліўся затрыманнем менчука, які на «пакаянным відэа» кажа, што перадаваў інфармацыю аб перасоўванні сілавікоў у «экстрэмісцкія» каналы, удзельнічаў у дваровых сходах з гарбатай і хацеў даведацца адрас начальніка цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску. Затрыманы кажа, што яго арыштавалі на 15 дзён.

Юрый Зянковіч у прапагандысцкім фільме. Скрыншот: Tvr.by

Палітвязню Зянковічу дадалі два гады зняволення за «непадпарадкаванне»

навіны

Палітвязня Юрыя Зянковіча з 7 жніўня судзілі за «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» ў судзе Ленінскага раёну Магілёва, справу разглядала Вікторыя Палякова. Вынік – яшчэ два гады зняволення. Сумарнае пакаранне цяпер – 13 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


У Менскім абласным судзе пачалі судзіць за «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» Антона Кончыца, даведалася «Вясна».


У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе: абвінавачаныя Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко. Як лічаць праваабаронцы берасцейскай «Вясны», усіх судзяць за акцыю 10 жніўня.


У Рагачове 8 кастрычніка маюць пачаць судзіць Аляксандра Акакіева, абвінавачанага ў «Паклёпе на Лукашэнку», піша «Гомельская вясна».


У Менску 9 кастрычніка маюць судзіць двух чалавек паводле палітычных артыкулах: Максіма Мысліўца – за «Заклікі да санкцыяў», Максіма Акулава – за «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».


У Жлобіне плануюць на бліжэйшы час адразу тры суды за «Грубыя парушэнні грамадскага парадку»: Аляксандра Рудкоўскага маюць судзіць 10 кастрычніка, Кірыла Казлоўскага – 14 кастрычніка, Паліну Мельнічонак (Закрэўскую) – 15 кастрычніка.


29 кастрычніка, піша «Вясна», маюць пачаць судзіць прызнанага палітвязнем актывіста руху «За свабоду» Аляксея Клюшнічэнку. Яго вінавацяць у «Стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «Дыскрэдытацыі Беларусі», «Абразе Лукашэнкі» і «Паклёпе на Лукашэнку», «Закліках да санкцыяў» і «Распальванні варожасці».


На 31 кастрычніка прызначаны суд над 33-гадовай супрацоўніцай IT-кампаніі «Exadel» Настассяй Жылінскай за «Паклёп на Лукашэнку», «Заклікі да санкцыяў» і «Распальванне варожасці». Як лічыць «Наша ніва», як могуць судзіць за каментары ў Telegram.


«Экстрэмісцкімі» назвалі чарговы спіс інтэрнэт-старонак і чатаў, у тым ліку Telegram-старонку расейскага праваабарончага цэнтру «Мемориал». А «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» назвалі «экстрэмісцкім фармаваннем» – пры тым у «фармаванне» ўключылі нават адрас электроннай пошты contact@torturesbelarus2020.org.

Міжнародны суд ААН. Фота: news.un.org

Лукашэнку хочуць судзіць таксама ў Міжнародным судзе ААН

навіны

Паводле базы звестак «Вясны», па вяртанні ў Беларусь з-за мяжы супраць як мінімум 66 чалавек распачалі палітычныя крымінальныя справы. Агулам такіх выпадкаў можа быць больш – праваабаронцам становяцца вядомыя не ўсе. 


І беларусаў «судзяць» не толькі ў Беларусі: «Вярхоўны суд ДНР» – акупаванай Расеяй часткі Данецкай вобласці Украіны – назваў вінаватым у «Найміцтве» беларуса Яна Дзюрбейку. У «ДНР» да «найміцтва» прыраўнялі службу ў палку Каліноўскага. Ваяра «асудзілі» на 14 гадоў зняволення, але вядома, што яго ўключылі ў спісы на абмен.


Самога Аляксандра Лукашэнку таксама могуць судзіць, і не толькі ў Міжнародным крымінальным судзе, але і ў Міжнародным судзе ААН – да выкарыстання другога шляху побач з першым заклікала Святлана Ціханоўская


У Міжнародным крымінальным судзе зварот адносна Лукашэнкі падалі ад Літвы ў сувязі з трансгранічнымі рэпрэсіямі супраць беларусаў. Але судзіць яго тэарэтычна могуць і за «Скрадзенае дзяцінства» – так называецца даклад, які ўкраінскія і беларускія праваабаронцы прадставілі на канферэнцыі Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе. Даклад тычыцца выкрадання і «перавыхавання» дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны. 


Беларусы працягваюць расказваць гісторыі катаванняў па вызваленні з-за кратаў. 


Былая палітычная зняволеная Валерыя Чарнаморцава расказала «Настоящему времени», як займалася даследаваннямі жыцця беларускіх вязняў ГУЛАГу, сама трапіла ў яго ў сучаснасці і здолела ўцячы.


Былая палітычная зняволеная Наталля Кукішава расказала «Вясне», як на жаночую камеру не выдавалі сродкаў гігіены і прымушалі слухаць прамовы Лукашэнкі, а псіхолаг замест дапамогі распавядаў пра «метадычкі рэвалюцыяў».


Былы палітвязень Арцём Мядведскі расказаў выданню «Zerkalo»,што ў «Воўчых норах» пазнаёміўся з палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, у якога «ўсё цел ў парэзах»: той раз за разам рэзаў сабе вены, калі яму пагражалі пасадзіць блізкіх і калі яго пачыналі «душыць», кідаць у ШІЗА і ПКТ, калі ён не мог дамагчыся лістоў і перадачаў ад блізкіх.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10