навіны

Беларусь павялічыла экспарт угнаенняў у Польшчу. На першым месцы – Расея

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вагон «Беларуськалію», арыштаваны ва Украіне. 6 лютага 2023 года. Фота: Ssu.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Многія беларускія мінеральныя ўгнаенні не трапілі пад санкцыі супраць «Беларуськалію». Гэта дазваляе экспартаваць іх у Польшчу – і некаторыя палякі непакояцца ростам паставак.

Belsat
Як літоўскія бізнесоўцы зарабляюць свае багацці на беларускім каліі Belsat.eu

Польшча ў першым паўгоддзі 2024 года імпартавала 1,931 млн тонаў мінеральных угнаенняў, з якіх 29,2 % паходзілі з Расеі, а 6,9 % – з Беларусі, перадае Wiescirolnicze.pl падлікі, агучаныя намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Міхалам Каладзейчакам.


У пастаўках мінеральных угнаенняў у Польшчу Беларусь на чацвёртым месцы пасля Расеі, Нямеччыны і Літвы, але ў толькі азотных – на трэцім пасля Расеі і Нямеччыны. Таксама Беларусь на шостым месцы ў пастаўках у Польшчу камбінаваных угнаенняў.


Летась імпарт угнаенняў у Польшчу з Беларусі і Расеі вырас удвая: пастаўкі з гэтых краінаў склалі аж 56 % ад усяго польскага імпарту ўгнаенняў.


Польскія вытворцы ўгнаенняў ужо білі трывогу адносна таго, што далейшы рост імпарту з Расеі і Беларусі пагражае ўласнай вытворчасці. Гэты сцэнар называюць «ірландскім варыянтам»: Ірландыя страціла ўласную вытворчасць угнаенняў, а праз гэта атрымала толькі рост цэнаў на ўгнаенні.


Еўразвяз, Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты ў 2021 годзе ўвялі санкцыі супраць «Беларуськалію», што адчувальна ўдарыла па пастаўках беларускіх угнаенняў на вонкавыя рынкі. Але пад санкцыі трапілі далёка не ўсе віды прадукцыі «Беларуськалію», для шэрагу пазіцыяў зрабілі выключэнне. Па ўвядзенні санкцыяў Беларусь пачала экспартаваць калій праз расейскія парты і сталася галоўным пастаўнікам калію ў Кітай, ды і санкцыі навучылася абыходзіць. На беларускіх угнаеннях зарабляюць і замежныя бізнесоўцы, і паплечнік Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10