навіны

«Савецкі наратыў». Палітолаг назваў саміт СНД у Маскве вечарушкамі для віншавання Пуціна

img
Саміт СНД у Бішкеку, Кыргызстан. 13 кастрычніка 2023 года. Фота: Contributor/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Зміцер Балкунец у каментары «Белсату» адзначыў, што расейскаму палітыку важна, каб да яго прыехалі кіраўнікі былых саюзных рэспублік – як гэта было за савецкім часам.

Пасяджэнне Рады кіраўнікоў краінаў СНД адбудзецца ў Маскве 8 кастрычніка. Але самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі выправіўся ў Расею ўжо сёння, у дзень народзінаў Уладзіміра Пуціна.


«Тое, што яны штогод ладзяць у дзень народзінаў Пуціна такія сустрэчы, гэта такі савецкі наратыў. Пуцін – асоба савецкай сістэмы, для яго вельмі важна, каб яго павіншавалі кіраўнікі краінаў СНД. Ён сябе разглядае недзе паміж Брэжневым і Сталіным, там таксама былі такія вечарушкі, калі генсека віншавалі кіраўнікі савецкіх саюзных рэспублік», – сказаў «Белсату» палітолаг Зміцер Балкунец.


Ён назваў саміт СНД шырмаю: палітыкі з’язджаюцца нібыта на пасяджэнне, а насамрэч – проста каб павіншаваць Пуціна:


«Саміт СНД у дзень народзінаў Пуціна носіць такі дэкаратыўны характар: трэба неяк запрасіць гэтых асобаў, каб яны прыехалі ў камандзіроўку не на дзень народзінаў, а на афіцыйную нейкую імпрэзу».


Паводле паведамленняў з Менску, у Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя таксама «нефармальныя зносіны з лідарамі краінаў СНД», таму, падобна, нельга выключаць сустрэчы сам на сам беларускага і расейскага палітыкаў.

Чытайце таксама:
Людзі праходзяць побач з расейскім прапагандысцкім банерам у Херсоне, пасля вызвалення гораду. Херсон, Украіна. 13 лістапада 2022 года. Фота: Raphael Lafargue / Abaca Press / Forum

«Лукашэнка – класічны прыклад каланізаванага». Мікола Рабчук – пра каланіяльную палітыку Расеі

«Мне здаецца, на гэтай сустрэчы з Пуціным Лукашэнка будзе шукаць магчымасці, каб атрымаць нейкую для сябе гарантыю ці дазвол, каб узяць удзел у чарговых выбарах, бо дакладна вядома, што з Пуціным у верасні 2020 года яны дамовіліся, што Лукашэнка на наступных выбарах не бярэ ўдзелу. Мне здаецца, гэтая ўмова не была скасаваная. І Лукашэнка зараз шукае магчымасці, каб гэтую ўмову скасаваць», – мяркуе суразмоўца «Белсату».


У віншаванні на адрас 72-гадовага Пуціна 70-гадовы Лукашэнка выказаў упэўненасць, што яны разам «здолеюць адкрыць новыя гарызонты і вызначыць перспектыўныя кірункі супрацы».


«Імаверна, ён мае нейкія амбіцыйныя планы, пагатоў ён атрымаў зараз нейкія ільготы праз чарговыя змены ў Падатковы кодэкс, дзе прапісаныя гарантыі для былога кіраўніка краіны. Можа, Лукашэнка бачыць для сябе гарызонты пенсіянера», – падсумаваў Балкунец.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10