навіны

З міграцыйным крызісам штосьці не так: статыстыка Польшчы, Літвы і Латвіі паказала надзіва мала спробаў

Вучэнні кінолагаў Памежнай службы Літвы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні кінолагаў Памежнай службы Літвы для калегаў з Украіны. 3 траўня 2023 года. Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У 2021–23 гадах пікі міграцыйнага крызісу, штучна створанага ўладамі Беларусі на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй, прыпадалі на кастрычнік–лістапад. Але не ў 2024 годзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: SOPA Images Limited / Alamy Stock Photo
«Збітыя і знясіленыя гінулі ў лясах і танулі ў балотах» – апублікаванае даследаванне пра гібель мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу навіны

У Telegram-канале «Што думаюць беларусы» сацыёлага Генадзя Коршунава апублікавалі чарговую статыстыку зафіксаваных спробаў незаконнага пераходу межаў Польшчы, Літвы і Латвіі з боку Беларусі. І гэтая статыстыка анамальная.


Пік міграцыйнага крызісу ў мінулыя гады – 2021, 2022 і 2023 – прыпадаў на кастрычнік-лістапад. Але ў 2024-м найбольш спробаў незаконнага пераходу мяжы было ў сярэдзіне верасня, а далей інтэнсіўнасць крызісу пайшла на спад. На мінулым тыдні была мінімальная колькасць спробаў аж з канца лютага.

,,

«З чым тое звязана, – ці то проста з надвор'ем, ці з чарговай спробай беларускіх уладаў камусьці „падміргнуць“, – пакуль незразумела», – пішуць на канале «Што думаюць беларусы».


Тыднёвыя колькасці зафіксаваных спробаў нелегальнага пераходу межаў Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Выява: Што думаюць беларусы / Telegram
Тыднёвыя колькасці зафіксаваных спробаў нелегальнага пераходу межаў Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Выява: Што думаюць беларусы / Telegram
Аляксандр Лукашэнка выступае перад мігрантамі ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскай вобласці, Беларусь. 26 лістапада 2021 года. Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum
Ад пагрозаў да запрашэння. Як змянялася рыторыка Менску наконт міграцыйнага крызісу навіны

Варта ўлічваць, што гэтая статыстыка адлюстроўвае толькі зафіксаваныя спробы. То бок, нельга выключаць, што памежнікі сталі выяўляць меншы адсотак спробаў незаконнага пераходу мяжы.


З другога боку, гэта не адзіная анамалія на межах Беларусі з дзяржавамі Еўразвязу. Так, літоўскія памежнікі ўсё радзей назіраюць спробы незаконна перайсці мяжу з боку Беларусі, хоць у чэрвені-ліпені 2021 года – у пачатку крызісу – такіх спробаў было па некалькі тысяч на месяц. У суседняй Латвіі, мяжа з якой у Беларусі ў чатыры разы карацейшая, фіксуюць у разы больш спробаў. Але найбольшая колькасць мігрантаў спрабуе трапіць незаконным шляхам у Польшчу.


Акрамя таго, за верасень з Беларусі ў Літву прыляцела не менш за 250 паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі, адзін упаў у віленскім аэрапорце. Камандуючы Службай аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас выказаў сумнеў у тым, што іх можна выкарыстоўваць для выведкі. Разам з тым, пра тэндэнцыю праінфармавалі партнёраў Літвы.


Польшча тым часам збіраецца пачаць будаваць «Шчыт Усход» – новыя ўмацаванні на межах з Беларуссю і Расеяй. Гэта ўжо не сцяна супраць міграцыі, а вайсковыя ўмацаванні з міннымі палямі і бетоннымі блокамі. Плот ад мігрантаў, як паказала практыка, мігрантаў не спыняе, а хіба запавольвае.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10