Беларусь чакае адліга і лібералізацыя? Лукашэнка, майстар тлуміць галаву, памыліўся ў разліках, мяркуе Губарэвіч. А Рымашэўскі заклікае выкарыстаць «акно магчымасцяў» і пачаць перагляд санкцыяў, Гаага ж – не больш як сімвалічны жэст Еўразвязу. Хто мае рацыю? Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы:
- Юрый Губарэвіч – палітык, каардынатар фракцыі «Каманда Паўла Латушкі і руху “За Свабоду”» ў КР
- Віталь Рымашэўскі – палітык, спікер фракцыі «Наша справа» ў Каардынацыйнай радзе
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:
- Лібералізацыя або працяг рэпрэсіяў?
- Лукашэнка дасылае ясныя сігналы Захаду
- Губарэвіч: У чым Лукашэнка даў слабіну?
- Чаму Лукашэнка дасылае сігнал Украіне?
- Аляксандр Кныровіч: Чаго насамрэч дамагаецца Лукашэнка?
- Як Гаага можа змяніць лёс Лукашэнкі і палітвязняў у Беларусі?
- Рымашэўскі: Неабходна выкарыстаць прагматычныя інтарэсы беларускага дыктатара
- Ці трэба аддзячыць Лукашэнку за тое, што выпускае палітвязняў?
- Рымашэўскі: Неабходны перагляд санкцыяў
- Павел Свярдлоў: Ці можа Раман Пратасевіч быць перамоўнікам?
- Што рабіць беларусам у сённяшняй сітуацыі?
Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».