Гадавіна нападу «Хамасу» на Ізраіль: падзеі 7 кастрычніка 2023 года ў фотаздымках
07.10.2024, 12:50
Чальцы ісламісцкага руху «Хамас» трымаюць палестынскі сцяг над захопленым ізраільскім танкам, сектар Газа. 7 кастрычніка 2023 года. Фота: Hani Alshaer / Anadolu Agency / Getty Images
podpis źródła zdjęcia
Год таму з нападу палестынскага руху «Хамас» на Ізраіль пачаўся найбуйнейшы ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе за апошнія паўстагоддзя. Згодна з дадзенымі Цагаль ноччу 7 кастрычніка 2023 года па тэрыторыі Ізраілю было запушчана каля 2500 ракет (па дадзеным баевікоў – каля 5000) – у выніку ізраільская сістэма ПРА «Жалезны купал» апынулася перагружанай колькасцю снарадаў. Беспрэцэдэнтная атака была часткай шырэйшага наступу, які ўключаў у сябе прарыў агароджы на мяжы з Ізраілем і напад на бліжэйшыя населеныя пункты. Паказваем, як пачыналася новая вайна паміж Ізраілем і «Хамасам».
Падчас нападу баевікі забілі 1189 чалавек, у тым ліку 815 грамадзянскіх, паранілі 7500 чалавек і захапілі ў закладнікі 251 чалавека ў закладнікі. Праз год вайны ў палоне ў сектары Газа застаюцца 97 чалавек.
Баевікі «Хамасу» запускаюць ракеты па гарадах Ізраілю. Газа, cектар Газа. Фота: Eyad Baba / AFP / East News
Палестынцы знішчаюць агароджу з дапамогай экскаватара на мяжы Ізраілю і Газы. Фота: Ashraf Amra / Anadolu Agency / Abaca Press / East News
Людзі тушаць агонь пасля ракетнай атакі з сектару Газа ў Ашкелоне на поўдні Ізраілю. Фота: Ahmad Gharabli / AFP / East News
Целы мірных жыхароў, забітых баевікамі «Хамасу» падчас нападу на горад Сдэрот, Ізраіль. Фота: Baz Ratner / AFP / East News
Ізраільцяне чакаюць у чарзе, каб здаць кроў у медыцынскім цэнтры Сураскі. Тэль-Авіў, Ізраіль. Фота: Amir Levy / Getty Images
Баевікі атачылі пікап з захопленай ізраільскай жанчынай у горадзе Хан-Юніс, Палестынская аўтаномія. Фота: AFP / East News
Слупы дыму ўздымаюцца пасля ізраільскіх авіяўдараў па горадзе Газа. Фота: Mahmud Hams / AFP / East News
Мужчына трымае дзіця перад зруйнаваным будынкам, разбураным у выніку ізраільскага ўдару ў адказ на напад «Хамасу». Газа, сектар Газа. Фота: Mohammed Abed / AFP / East News