навіны

Сталіся вядомыя сёлетнія нобэлеўскія лаўрэаты ў галіне фізіялогіі ці медыцыны

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі ці медыцыны Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан
Лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі ці медыцыны Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан. Фота: nobelprize.org
podpis źródła zdjęcia

Лаўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі ці медыцыны ў гэтым годзе сталіся амерыканскія біёлагі Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан.

Гэтых навукоўцаў узнагародзілі за адкрыццё малекулаў мікра-РНК, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў рэгуляцыі генаў. Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі.

На гэтым тыдні назавуць імёны чарговых нобэлеўскіх лаўрэатаў. Так, 8 кастрычніка будзе абвешчаны лаўрэат у галіне фізікі, 9 кастрычніка – у галіне хіміі, 10 кастрычніка будзе вядомае імя пераможцы ў галіне літаратуры. 11 кастрычніка абвесцяць лаўрэата прэміі міру, а 14 кастрычніка – эканамічнай прэміі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10