навіны

Не долар, не рубель, не біткойн. Беларусь плануе пераход на новую валюту?

Сяргей Шчарбакоў, акадэмік-сакратар аддзялення фізічна-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прапанаваў уладзіць усе праблемы Беларусі праз увядзенне электрарубля.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Кныровіч: «Мы павінныя лічыць месяцы да эканамічнага выбуху»

навіны

Электрарубель – нашая будучыня!


«У размове пра ўстойлівае развіццё, як мне здаецца, трэба арыентавацца на тое, што энергія, электраэнергія – кроў нашай эканомікі. Не долар, не рубель, не біткойн, а менавіта электрарубель – тое, што мусіць сустракаць нас у будучыні як абгрунтаваны і абсалютна сапраўдны сродак аплаты. На мой погляд, цалкам рэальна, што аднойчы кілават-гадзіна будзе сродкам разліку. І для нас гэта нядрэнна, бо дазволіць пазбегчы нюансаў і ўзрушэнняў, што атачаюць нас сёння», – лічыць Сяргей Шчарбакоў.


Ну як – зажывём?


Быць аптымістычным перашкаджаюць дзве акалічнасці: па-першае, аднойчы Мадура ў Венесуэле паспрабаваў увесці крыптавалюту пэтра, забяспечаную нафтай. Але не выйшла. Чаму? І тут у нас ёсць другія абставіны: такія кіраўнікі, як у Беларусі ці Венесуэле, вельмі любяць друкаваць грошы, а ўвядзенне вось такога забяспечанага і рубля, і балівара прадугледжвае, што раздаваць пустыя грошы не выйдзе – проста таму, што ні здабычы нафты, ні вытворчасці электраэнергіі такімі тэмпамі нарошчваць немагчыма. І хацелася б паверыць, што Сяргей Шчарбакоў пераканае Лукашэнку больш не друкаваць пустых грошай – але гэта вельмі сумнеўна. А ідэі шчыра шкада: электрарубель – пагадзіцеся, прыгожа. Эстэтычна!

Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:

  • Лукашэнка зацвердзіў невыканальныя параметры развіцця эканомікі на 2025 год;
  • Беларусь падае ў рэйтынгах інавацыйнасці;
  • «TikTok» і «Instagram» у Беларусі канчаткова перамаглі расейскіх «Аднакласнікаў» ды «УКантакце».


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10