Аляксандр Лукашэнка плануе ўзначальваць Беларусь да 2040 года і прыдумаў пад гэта новую стратэгію. Але што тут не так? Навошта лукашэнкаўскі тэлефон прымусяць набыць кожнага беларуса? І што з сябе ўяўляе новы «Lukaphon»? Глядзіце «Навіны з будучыні».
Аляксандр Лукашэнка неаднойчы казаў, што не мае мабільнага тэлефона. Але час бяжыць, і спачатку Лукашэнка прызнаўся, што «праз мабільны тэлефон размаўляю хвіліну за месяц», а цяпер і наагул: «Я насамрэч карыстаюся мабільным тэлефонам». І нават паказаў падчас адной з сустрэчаў з беларускімі студэнтамі свой сакрэтны апарат.
Цяпер у планах – наладзіць вытворчасць беларускіх мабільнікаў і для нас з вамі.
Тэлефанаваць праз іх зможам, але гаварыць лішняе – не, экстрэмісцкія Telegram-каналы ў ім чытаць – вядома, не! Мець такія «Лукафоны» ўсіх нават абвяжуць!
Скептыкі кажуць, што з беларускімі тэхналогіямі нам да мабільніка – як да Месяца. Насамрэч каляндарнага месяца хопіць! Тэхналогія ж ужо наладжаная: бярэм кітайскую сарцавіну, укладаем у беларускі пластык – і «Лукафон» гатовы!
Таксама глядзіце ў праграме Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні»:
- Лукашэнка плануе ўзначальваць Беларусь да 2040 года. Старая новая стратэгія развіцця РБ.
- Дзіцячы садок у Беларусі і Дружалюбны цэнтр ранняга дзяцінства ў Дубаі.
- Як у тры гады зарабляць 300 тысяч еўраў за месяц?
- Кавярня ў вёсцы – у Беларусі і Францыі.
- Цэны на электраэнергію падвышаюцца. У Чылі дапамагаюць водарасці.
- Фестываль навукі ў Менску можа павучыцца: штучная нага са Швейцарыі.
- Музей авіяцыі і касманаўтыкі (Ліпкі) хацеў бы такі скафандр ад П'ера Кардэна.
Больш «Навінаў з будучыні» глядзіце на канале «Belsat Life».
BB belsat.eu