Частка беспілотнікаў, запушчаных 7 кастрычніка Расейскаю Федэрацыяй у бок Украіны, заляцелі на тэрыторыю Беларусі праз Украіну.
А 23:30 ад украінскага Любэчу ў кірунку Хойнікаў (што здарылася з дронам далей – невядома).
А 4:08 у кірунку Хойнікаў, пазней развярнуўся на ўкраінскі Славутыч.
А 8:34 у кірунку Мазыра – пазней развярнуўся на ўкраінскую Прыпяць.
На гэтыя факты звярнула ўвагу выданне «Флагшток». Таксама паведамлялася, што ў бок украінскага Вышгараду зайшоў «Shahed» з Беларусі – быў ён запушчаны з тэрыторыі або проста зрабіў манеўр над нашаю краінаю, не ўдакладняецца.
7 кастрычніка тэрыторыя Украіны зазнала некалькі хваляў абстрэлаў. Уначы на Кіеў і Кіеўскую вобласць была здзейсненая атака беспілотнікамі. Паводле сілаў СПА Украіны, над украінскаю сталіцаю былі збітыя 15 дронаў. Пазней абвесцілі трывогу ў звязку з ракетнаю небяспекаю: з тэрыторыі Расеі быў зафіксаваны вылет самалёта МіГ-31К. Паведамлялася пра выбухі ў Кіеве, а таксама на Хмяльніччыне.
Раман Шавель belsat.eu