навіны

Дзмітрый Крутой прапануе 2025-ы зрабіць Годам беларускай мовы

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: радыё Свабода
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой адзначыў, што ў Беларусі расце папулярнасць навучання на беларускай мове. 

Паводле словаў Дзмітрыя Крутога, сёння існуе вялікі запыт на навучанне па-беларуску. 

,,

«Мы з нашым міністрам адукацыі абмяркоўваем, можа быць, неяк больш ярка паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове», – сказаў у каментары для СТВ Дзмітрый Крутой.


Паводле чыноўніка, разглядаецца імавернасць абвесціць 2025-ы Годам беларускай мовы. Але пастановы яшчэ не прыняў Аляксандр Лукашэнка: той, маўляў, яшчэ думае над гэтым пытаннем.

Дзмітрый Крутой падзяліўся ўспамінамі пра пачатковую школу, дзе ўсе заняткі праводзіліся на беларускай мове. Ён адзначыў, што гэты час быў адным з самых прыемных у ягоным жыцці, бо ён з задавальненнем слухаў настаўнікаў і не чакаў перапынкаў. Асаблівае ўражанне на яго пакінулі менавіта настаўнікі, выхаваныя ў савецкі час, якія мелі высокія патрабаванні да вучняў.

Крутой таксама згадаў, што, калі ён пераехаў у раённую школу, яму спатрэбілася каля паўгода, каб прызвычаіцца да заняткаў па-расейску, бо некаторыя прадметы выкладаліся ўжо на іншай моўнай аснове.

У краіне сёння каля 40 % школаў беларускамоўныя, у іх праходзяць навучанне 10 % усіх вучняў. Намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай назваў такую сістэму «абсалютна ўраўнаважанай з гледзішча моваў».

У той жа час звесткі сведчаць, што колькасць вучняў, якія атрымліваюць адукацыю па-беларуску, няўхільна зніжаецца: у 1994–1995 гадах па-беларуску ў школах вучыліся 29,4 % вучняў, у 2007–2008 гадах – 20,9 %.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10