навіны

Украінец пасля содняў бадзяння па лесе ледзь не трапіў у Беларусь замест Польшчы

img
Парушальнік украінска-беларускай мяжы. 3 кастрычніка 2024 года. Ровеньская вобласць, Украіна. Скрыншот: DPSU-communication / YouTube
podpis źródła zdjęcia

Мужчыну затрымалі ўкраінскія памежнікі, да якіх ён звярнуўся па-польску, думаючы, што ўжо наблізіўся да сваёй мэты.

Пра інцыдэнт, што адбыўся 3 кастрычніка, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны. У той дзень у Ровеньскай вобласці на мяжы з Беларуссю затрымалі 53-гадовага мужчыну, які звярнуўся да памежнікаў па-польску. Тлумачэнне знайшлося пазней, калі парушальнік даў паказанні.


Высветлілася, што ўкраінец хацеў нелегальна трапіць у Польшчу і пайшоў маршрутам, які даў яму незнаёмы памагаты. Вандроўнік планаваў управіцца хутка, таму ўзяў з сабою мінімум рэчаў і выправіўся нават без вады. Нечакана мужчына заблукаў і содні хадзіў па лясах і балотах. Піў з вадаёмаў і збіраў расу з раслінаў:


«Я думаў, што лес тут больш хваёвы, а аказалася, багна, трава па грудзі, непралазныя джунглі. Людзей нідзе няма. Я пачуў брэх сабак, кудахтанне курэй і зразумеў, што недзе мусяць быць людзі. Я наогул не разумеў, дзе знаходжуся. Тады я пастанавіў, што досыць мне гэтых прыгодаў, буду прабівацца да людзей».


Пабачыўшы вайскоўцаў, ён падумаў, што гэта польскія афіцэры.

За спробу незаконнага перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.


Пасля пачатку вайны ва Украіне істотна паболела выпадкаў парушэння мяжы мужчынамі, бо з краіны забаранілі выезд ваеннаабавязаных.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10