навіны

Чарга на мяжы з Польшчаю ўпала да мінімуму за 5 месяцаў

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Цяпер у Берасці чакаюць 70 легкавікоў, такога не было з красавіка.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 12 гадзінаў, у чарзе перад «Варшаўскім мостам» – 70 аўтамабіляў. У Telegram-чатах сведчаць, што на мінанне мяжы патрабуецца каля 5–7 гадзінаў.


А 6-й і 8-й раніцы чаргі дык наагул не было.


Такой спрыяльнай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы не было з вясны. Апошні раз адсутнасць чэргаў адзначалася 28 красавіка.


Аўтобусаў у Берасці цяпер 14, што таксама далёка ад нядаўніх пікаў, калі іх колькасць у чарзе перавышала 100. Як пішуць у чатах, чакаць даводзіцца каля 8–9 гадзінаў. Аўтобус аднаго перавозніка, які меўся прыехаць у Варшаву з Менску сёння а 5-й раніцы, спазняецца на 9 гадзінаў.


У «Тэрэспалі» ў бок Беларусі чэргаў няма.

Пункт пропуску «Тэрэспаль» на польска-беларускай мяжы. Фота: Белсат
Прымежныя змены: новыя правілы ўвозу тавараў у Беларусь і перабывання ў зоне чакання ў Берасці навіны

Таксама пуста на двух пунктах пропуску на мяжы з Літвою. Паводле сведчанняў падарожнікаў, у «Каменным Лозе» на ўсё пра ўсё патрабуецца каля 3 гадзінаў, дадому – шпарчэй: 1–1,5 гадзіны. Прыкладна за такі ж час мінаюць мяжу праз «Беняконі».


Аўтобусных чэргаў там таксама няма. Пасажыраў афармляюць у сярэднім за 2 гадзіны.


У «Грыгароўшчыне» на мяжы з Латвіяй, паводле Памежнага камітэту, чаргі няма, у бок Беларусі набралася 30 легкавікоў. У чатах скардзяцца, што чарга чамусьці не прасоўваецца. Звычайна на гэтым пункце пропуску мяжу мінаюць даволі хутка.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10