Гэта прапісана ў праекце зменаў у Падатковы кодэкс.
Праект зменаў у Падатковы кодэкс падрыхтаваў урад. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
Законапраект прадугледжвае павышэнне транспартавага падатку, якім у свой час замянілі пошліну за «дазвол на допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху».
Савет міністраў прапанаваў такія стаўкі падатку на легкавікі для фізічных асобаў:
- вагою да 1,5 тоны – 70 рублёў (+4 рублі),
- вагою ад 1,5 да 1,75 тоны – 92 рублі (+5 рублёў),
- вагою ад 1,75 да 2 тон – 116 рублёў (+6 рублёў),
- вагою ад 2 да 2,25 тоны – 138 рублёў (+7 рублёў),
- вагою ад 2,25 да 2,5 тоны – 161 рубель (+8 рублёў),
- вагою ад 2,5 да 3 тон – 183 рублі (+9 рублёў),
- вагою болей за 3 тоны – 253 рублі (+13 рублёў).
Падатак на матацыкл вырасце на 2 рублі да 46 рублёў.
Акрамя таго, змены ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць рост акцызаў на тытунёвыя вырабы: на цыгарэты, што каштуюць да 5 рублёў за пачку, – на 12 %, на астатнія – на 5 %.
Таксама плануецца павелічэнне акцызаў на алкагольныя напоі, у сярэднім – на 4-5 %.
Велічыня акцызаў закладаецца ў цану тавару. Такім чынам, гэты запланаваны рост з сваіх гаманцоў аплацяць пакупнікі.
Законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс мае разгледзець Палата прадстаўнікоў. Дакумент унеслі ў парламент 3 кастрычніка. Цяпер, паводле інфармацыі на сайце палаты, рыхтуецца першае чытанне.
Сцяпан Кубік belsat.eu