навіны

Еўразвяз вылучыў Францыі 120 мільёнаў еўраў на высяканне вінаграднікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: winestria.ru
podpis źródła zdjęcia

На тое, каб скараціць плошчы вінаграднікаў у Францыі, Еўразвяз вырашыў выдаткаваць Францыі 120 мільёнаў еўраў. 

Рашэнне на вылучэнне такой сумы было прынятае з-за працяглага зніжэння попыту на віно ва ўсім свеце.

Францыя застаецца найбуйнейшым у свеце вытворцам віна – на яе долю прыпадае 11% сусветных вінаграднікаў.

Аднак пасля высякання краіна страціць каля 30 тысяч гектараў, або прыблізна 4% яе вінаградных плошчаў.

Паводле экспертаў, глабальнае спажыванне віна штогод працягвае зніжацца, а яго вытворчасць летась дасягнула мінімуму за апошнія 60 гадоў.

Паводле ацэнак міністэрства сельскай гаспадаркі Францыі, вытворчасць віна ў краіне ў гэтым годзе знізіцца да 40–43 мільёнаў гекталітраў, што на 11–17% менш, чым у 2023 годзе.

Зніжэнне попыту на віно назіраецца ўжо не адно дзесяцігоддзе. Летась вінаробы ў Францыі, асабліва ў рэгіёне Бардо, сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі з-за падзення попыту на віно і зменаў клімату. У сувязі з гэтым шматлікія вытворцы віна вырашылі высякаць дзясяткі тысяч гектараў вінаграднікаў. Улады Францыі прапанавалі праграму, якая забяспечвае выплаты субсідый для тых вінаробаў, хто вырашыць пераключыцца на вырошчванне іншых сельскагаспадарчых культур.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10