навіны

Дзеянні Ёрга Дорнаў «зашквар» нават для аднапартыйцаў

Ёрг Дорнаў. Крыніца: unn.ua
Ёрг Дорнаў. Крыніца: unn.ua
podpis źródła zdjęcia

Чальцы саксонскага аддзялення нямецкай правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» палічылі дзеянні свайго аднапартыйца Ёрга Дорнаў, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў на сваёй ферме ў Беларусі, празмернымі і нават выклікалі яго для давання тлумачэнняў. 

Як паведамляецца ў нямецкай прэсе, 1 кастрычніка адбылася размова Ёрга Дорнаў з генеральным сакратаром саксонскага аддзялення «Альтэрнатывы для Нямеччыны» Янам Цвергам. Але, піша Bild.de, Дорнаў «не даў асаблівых тлумачэнняў» па гэтым пытанні, бо ён вельмі «ўпарты і скрытны».

Цяпер кіраўніцтва «Альтэрнатывы для Нямеччыны» афіцыйна дыстанцыюецца ад Ёрга Дорнаў.

,,

«Нанесены ўрон нашаму іміджу велічэзны», – прыводзіць Bild.de словы федэральнага выканаўчага дырэктара «Альтэрнатывы для Нямеччыны».


Само ж кіраўніцтва партыі кажа, што калі абвінавачанні ў дачыненні да нямецкага дэпутата пацвердзяцца, то «Альтэрнатыва для Нямеччыны» вельмі «выразна дыстанцыюецца ад гэтай дзелавой практыкі і разгледзіць адпаведныя меры партыйнага рэгулявання».

Нагадаем, што нядаўна стала вядома, што нямецкі бізнесовец і дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў падпісаў пагадненне з лідскім ЦІПам і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, да працы на сваёй плантацыі цыбулі пад Лідай. Ім плацілі каля 5 еўраў на дзень, а Дорнаў асабіста правяраў працу палітвязняў.

Пасля гэтага нямецкі юрыст падаў заяву на завядзенне крымінальнай справы супраць Дорнаў за меркаваную эксплуатацыю беларускіх палітычных вязняў. Журналісты спрабавалі ўзяць каментар у дэпутата, але той пазбягаў кантактаў з імі і нават не з'яўляўся ў парламенце.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10