навіны

На ксяндза Анджэя Юхневіча ціснуць у зняволенні і пагражаюць фальшывымі абвінавачаннямі

Палітзняволены ксёндз Анджэй Юхневіч
Палітзняволены ксёндз Анджэй Юхневіч. Фота: Katolik.life
podpis źródła zdjęcia

На ксяндза Анджэя Юхневіча, які ў зняволенні з 8 траўня 2024 года, працягваюць уздзейнічаць рознымі спосабамі, у тым ліку праз пагрозы. 

Як паведамляе «Хрысціянская візія», Анджэй Юхневіч ужо зазнаў катаванні і перашкоды ў доступе да элементарных умоваў, такіх як магчымасць прыняць душ, якую яму далі толькі праз два месяцы пасля арышту. 

Юхневіч актыўна абскарджваў пастановы адносна свайго зняволення, што прывяло да пераходу пераследу з адміністратыўнага на крымінальны ўзровень.

Цяпер, адзначаецца ў паведамленні, яму пагражаюць фальшывымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сексуальнай недатыкальнасці непаўналетніх, што можа сур'ёзна пашкодзіць ягонай рэпутацыі.

Падобныя пагрозы ўжо выказваліся і іншым каталіцкім святарам у Беларусі, але даказаць такія злачынствы ніколі не ўдавалася.

Ксёндз Анджэй Юхневіч, святар ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі, мае бездакорную рэпутацыю ў каталіцкім асяроддзі Беларусі.

У ліпені 2024 года ад адвакатаў Анджэя Юхневіча сталася вядома, што ксёндз цяпер у знясіленым стане.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10