Мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча, які зрабіў фалас з Вандомскай калоны ў Парыжы і быў затрыманы паліцыяй, перавялі пад хатні арышт.
Перавод Аляксея адбыўся з дэпартацыйнага цэнтра ў Парыжы, у якім мастак знаходзіўся пасля затрымання, паведамляе «Медыязона».
Мастак паведаміў журналістам выдання, што яму забаронена пакідаць Парыж, і штодня ён мусіць адзначацца ў паліцыі, бо ўсё яшчэ застаецца абвінавачаным паводле крымінальнага артыкулу аб вандалізме ў дачыненні помніка архітэктуры.
Суд над мастаком павінны адбыцца 27 лютага 2025 года.
Нагадаем, Аляксея Кузьміча арыштавалі за ягоны новы перформанс у Парыжы пад назвай «Insemination» («Апладненне»). З дапамогай жоўтай фарбы ён дамаляваў да калоны на Вандомскай плошчы фалічны сімвал. У Францыі мастак быў незаконна, бо яго прымусілі з’ехаць пасля арышту за тое, што ён раскапаў магілу мастака Вінсэнта ван Гога, заклікаючы таго абудзіцца.
Раман Шавель belsat.eu