«Белігдрамет» абвесціў памаранчавы ўзровень небяспекі на нядзелю, 6 кастрычніка, праз моцныя дажджы, што чакаюцца ў Гомельскай і Магілёўскай вобласцях.
Надвор'е пагоршыцца таксама агулам па ўсёй краіне - будзе ветрана і пройдуць дажджы. Удзень па ўсходзе Беларусі вецер будзе моцным і парывістым.
Тэмпература паветра ў нядзелю ўначы будзе вагацца ад +2ºС па поўначы да +11ºС па паўднёвым усходзе, удзень - ад +9ºС да +15ºС. У Гомельскай і Магілёўскай вобласцях месцамі да +19ºС.
У Менску ўдзень чакаецца парывісты вецер, тэмпература паветра каля +10ºС.
У панядзелак 7 кастрычніка месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўдзень ад +7ºС да +14ºС.
У аўторак 8 кастрычніка ўдзень: +10ºС..+16ºС, па паўднёвым захадзе - да +18ºС.
Марыя Міхалевіч belsat.eu