Naviny

Польшча пачне будаваць «Шчыт Усход» на мяжы з Беларуссю і Расеяй ужо сёлета

Міністэрства абароны Польшчы
Прэс-канферэнцыя Міністэрства абароны Польшчы, 4 кастрычніка 2024 года. Фота: gov.pl

Будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы з Беларуссю і Расеяй, прадугледжанае праграмаю «Шчыт Усход», распачнецца ў Польшчы напрыканцы 2024 года, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі Міністэрства абароны 4 кастрычніка намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык.