навіны

На авіякасмічным фестывалі ў Турцыі знішчальнік F16 ледзь не ўляцеў у натоўп людзей

F16, знішчальнік
F-16C пад кіраваннем пілатажнай групы «SoloTurk» падчас авіяшоу «Royal International Air Tattoo at RAF Fairford» у Англіі, 20 ліпеня 2024 года. Фота: MI News/NurPhoto via Getty Images MI News
podpis źródła zdjęcia

У Турцыі з 2 да 6 кастрычніка праходзіць авіякасмічны фестываль «Teknofest». Падчас аднаго з шоу, што адбывалася, імаверна, 3 кастрычніка, знішчальнік F16 з пілатажнай групы ВПС Турцыі «SoloTürk» выканаў небяспечны манеўр на крытычна блізкай адлегласці ад людзей, што магло скончыцца трагедыяй.

На відэа, знятым падчас фестывалю, бачна, што людзі – дарослыя з дзецьмі – ідуць на авіяшоу, і ў момант, калі самалёт правальваецца ўніз, яны, спужаныя, спыняюцца.


Самалёт «Block 30» F-16C напрыканцы паказу выконвае пераварот над узлётна-пасадачнай паласою, у гэты момант нос знішчальніка апусціўся і самалёт аказаўся ў перакуленай пазіцыі і скіраваным да зямлі, вельмі блізка да людзей.


Былы пілот знішчальніка, з якім пагутарыла выданне «The War Zone», выказаў меркаванне, што калі б гэта быў не фінал шоу, арганізатары запатрабавалі б спыніць паказ і вынеслі б пілоту чырвоную картку.


Манеўры з пераваротам любога роду ў непасрэднай блізкасці ад зямлі патрабуюць ад пілота вялікага майстэрства і дакладнасці, а палажэнне носа самалёта мусіць увесь час вельмі ўважліва кантралявацца.


Аднак, магчыма, у дадзеным выпадку пілот не вінаваты, зазначае «TWZ», бо, паводле непацверджаных звестак, у F-16 магла ўзнікнуць нейкая няспраўнасць сістэмы кіравання палётам, што і прывяло да некантраляванага пікетавання, на што пілот потым адрэагаваў, набраўшы вышыню.


У Турцыі распачалі расследаванне інцыдэнту.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10