навіны

Завочныя прысуды, затрыманні за здымкі ваеннай тэхнікі: рэпрэсіі 4 кастрычніка

затрыманні
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: newbelarus.vision
podpis źródła zdjęcia

Пятніца, 4 кастрычніка, адзначылася навінамі пра завочныя суды і прысуды па палітычна матываваных справах, папаўненнем пераліку «экстрэмісцкіх матэрыялаў», затрыманнямі за здымкі ваеннай тэхнікі і выбуху «Шагэду». Падрабязней – у нашым аглядзе.

Кадры затрымання з каналу сілавікоў.
Сілавікі затрымалі жыхарку Калінкавічаў, якая ўчора зафіксавала расейскі «Шагэд» навіны

За татуіроўку ACAB затрымалі былога заўзятара «БАТЭ». У «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што раней быў судзімы за крадзеж, разбой і захоўванне наркотыкаў, і што абавязуецца звесці «нацысцкія татуіроўкі».


За здымкі ваеннай тэхнікі ў Лоеве затрымалі 29-гадовага мужчыну. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, у ягоным тэлефоне знайшлі шмат відэа і фота з месцамі дыслакацыі вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі і падпіскі на «экстрэмісцкія каналы».


КДБ і САХР затрымалі жанчыну, якая зняла відэа падзення «Шагэду» у Калінкавічах. Ёй пагражаюць крымінальнай справай за «супрацу з экстрэмісцкімі рэсурсамі».


У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія і беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз. Іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «агентурнай дзейнасці».

Аскер Аллахвярдзіеў. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Аскер Аллахвярдзіеў. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Крымінальную справу супраць Аскера Аллахвярдзіева пачалі разглядаць у закрытым рэжыме ў Менскім гарадскім судзе. Мужчыне інкрымінуюць удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўцы або падрыхтоўцы асобаў да такога ўдзелу.

Бажэна Жолудзь. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Бажэна Жолудзь. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Фота: скрыншот, «Панарама», Беларусь-1
Да 25 гадоў калоніі: агучылі прысуд у «справе Мачулішчаў» навіны

25-гадовую актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь 2 кастрычніка Магілёўскі абласны суд асудзіў да пяці гадоў калоніі. Бажэну прызналі вінаватай у незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных, закліках да санкцыяў і ў абразе суддзі.


Палітвязню, анархісту Сяргею Раманаву 24 верасня ў судзе Горацкага раёну дадалі яшчэ два гады зняволення. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). У сакавіку 2023 года Раманаву дадавалі 11 месяцаў калоніі паводле гэтага ж артыкулу. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў.


Агучылі прысуд па «справе Мачулішчаў». Дванаццаці фігурантам, большасці завочна, ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Галоўнага фігуранта, грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі.

Журналіст Ігар Карней. Фота: Радыё Свабода
Журналіст Ігар Карней. Фота: Радыё Свабода

56-гадоваму журналісту Ігару Карнею падоўжылі знаходжанне ў ПКТ. У сакавіку яго асудзілі да 3 гадоў калоніі за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні». Улетку Ігара зьмясцілі ў ПКТ першы раз. Тэрмін пакарання мусіў cкончыцца ў жніўні, але цяпер стала вядома, што ў атрад з ПКТ палітвязень так і не вярнуўся.


Супраць былога выканаўчага дырэктара «Беларускай рады культуры» Аляксандра Чахоўскага зноў распачалі спецыяльнае вядзенне — яго збіраюцца судзіць завочна за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці». 24 чэрвеня Чахоўскага ўжо асудзілі завочна да 3 месяцаў арышту.


Тэлеграм-канал беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча прызналі «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Горадні 1 кастрычніка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10