Вайна

Вызвалены з палону ўкраінец: Асабліва жорстка збівалі за ўкраінскую мову

З расейскага палону атрымалася вярнуць яшчэ 103 вайскоўца ў рамках 57-ага абмену ваеннапалоннымі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 14 верасня 2024 года. Фота: Kostiantyn Liberov / Libkos / Getty Images
З расейскага палону атрымалася вярнуць яшчэ 103 вайскоўца ў рамках 57-ага абмену ваеннапалоннымі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 14 верасня 2024 года. Фота: Kostiantyn Liberov / Libkos / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прынамсі чатырнаццаць тысяч цывільных украінцаў утрымліваюцца ў расейскім палоне. Такія звесткі падае Міжнароднае таварыства абароны правоў чалавека. Вярнуць такіх людзей дадому вельмі складана, бо паводле міжнароднага гуманітарнага права, абмены магчымыя толькі для ваеннапалонных. Людзі, якіх атрымалася выцягнуць з такога палону, распавялі свае гісторыі на канферэнцыі АБСЕ пра чалавечае вымярэнне, што праходзіць гэтымі днямі ў Варшаве.

«Спачатку было страшна, а потым я змірыўся»

Жыхар Кіеўскай вобласці
Вадзім Кубрак з жахам згадвае, як у першыя дні акупацыі ў дзверы ягонага дома пастукалі расейскія вайскоўцы:

«Яны зайшлі да мяне ў дом, праверылі тэрыторыю, праверылі ва ўсіх тату і знайшлі ў тэлефоне фатаграфію дамбы – часткі дамбы ірпіньскай помпавай станцыі, дзе я працую. Яны сказалі: гэты нам патрэбны – і забралі мяне».


Салдаты скруцілі мужчыну і забралі з сабой на допыт. Тым, хто адмаўляўся гаварыць, завязвалі вочы, звязвалі рукі-ногі і жорстка збівалі. З асаблівай жорсткасцю каралі тых, хто гаварыў па-ўкраінску.

,,

«Моцна білі нават за тое, калі праскокваюць словы, якіх яны не разумеюць. Збівалі, а потым ізноў прымушалі размаўляць па-расейску», - распавядае Вадзім.


Гісторыі Вадзіма і Вольгі ўвайшлі ў справаздачу медыйнай ініцыятывы «За правы чалавека». У ёй апісаныя злачынствы расейскіх вайскоўцаў у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцях, а таксама пазначаныя асобы, датычныя да гэтых злачынстваў. Усяго задакументавана трыста дзевяноста дзевяць гісторыяў.

,,

«Цяпер мы можам упэўнена і доказна казаць, што гэта злачынствы супраць чалавечнасці. Далей мы маем намер адвакатаваць прыцягненне вінаватых да адказнасці на міжнародным узроўні за злачынствы супраць чалавечнасці. Не за ваенныя злачынствы, як гэта адбываецца ва Украіне ў межах нацыянальнай юрысдыкцыі», - заяўляе юрыст і аналітык медыйнай ініцыятывы «За правы чалавека» Ганна Расамахіна.


Ва ўкраінскім Крымінальным кодэксе няма артыкулу пра злачынствы супраць чалавечнасці. Таму для абароны інтарэсаў пацярпелых цывільных асобаў давядзецца звяртацца ў МУС або суды агульнай юрысдыкцыі за мяжою.

Падрабязней глядзіце ў сюжэце

Юлія Гунько, Юлія Войнар, Віктар Кавальчук, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10