навіны

Праграму сямейнага капіталу ў Беларусі працягнуць на 5 гадоў і ўнясуць у яе змяненні

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

На экспертнай радзе пры Савеце Рэспублікі 4 кастрычніка абмяркоўваўся праект указу, які ўнясе змяненні ў правілы атрыманні і выкарыстання сямейнага капіталу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сям’я з двума дзецьмі. Фота: Vlada Karpovich / Pexels.com
У Польшчы не менш як 24 458 дзяцей з Беларусі – на столькі плацяць «800+» навіны

Новым указам будзе прадугледжаны працяг праграмы сямейнага капіталу на чарговыя пяць гадоў.

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка распавяла пра навацыі ў выкарыстанні сямейнага капіталу: «У першую чаргу гэта замацаванне долі сродкаў сямейнага капіталу за дзецьмі, выкарыстанне сямейнага капіталу на сродкі тэхнічнай рэабілітацыі, у прыватнасці, для інвалідаў па зроку».

Акрамя таго, ва ўказе будуць замацаваныя наступныя змяненні: калі сям’я пабудавала кватэру з выкарыстаннем крэдыту, то сродкі сямейнага капіталу таксама могуць накіроўвацца на пагашэнне гэтага крэдыту, які прыцягнуы ў якасці рэфінансавання асноўнай крэдытнай лініі.

Напрыканцы траўня бягучага года ў праграму сямейнага капіталу ўжо ўносілі змяненні. Цяпер гэтыя сродкі можна выкарыстоўваць на медычныя паслугі толькі ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Раней сямейны капітал можна было патраціць датэрмінова на лячэнне ў тым ліку ў прыватных медустановах.

Таксама перасталі прызначаць сямейны капітал сем’ям, у якіх бацька, айчым ці калі гэта няпоўная сям’я, то тая асоба, якая выхоўвае дзяцей, - «дармаед». Каб прэтэндаваць на грошы ад дзяржавы, трэба працаваць не менш за 12 месяцаў на працягу двух гадоў перад зваротам за капіталам.

Праграма сямейнага капіталу працуе ў Беларусі з 2016 года. Паводе афіцыйнай статыстыкі, за гэты час доля шматдзетных сем’яў у агульнай структуры нараджальнасці вырасла з 18,9 да 27%. На 1 верасня 2023 года ў краіне налічвалася 123 тысячы шматдзетныя сям’і (у які выхоўваюцца трое і больш дзяцей).

Сямейны капітал прызначаюць сям’і пры нараджэнні ці ўсынаўленні трэцяга і наступнага дзіцяці. З 2024 года сума выплаты складае 31 480 рублёў.

У 2023 годзе органы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Беларусі зарэгістравалі больш за 65 тысяч фактаў нараджэння. У параўнанні з 2019 годам паказнікі нараджальнасці знізіліся амаль на чвэрць. У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87 602 дзіцяці. З 2020 года Белстат не публікуе даныя пра нараджальнасць і смяротнасць. Колькасць нараджэнняў падае з 2017 года, у 2016 нарадзілася 117 779 дзяцей.

Марыя Міхалевіч belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10