Пяскоў шпіталізаваны пасля таго, як у Крамлі спрацавала небяспечная прылада. А як здароўе галоўнага крамлёўскага пацыента, якому 7 кастрычніка стукне 72 гады?
Глядзіце ў новым выпуску сатырычнага шоу «Вечаровы шпіль»:
- Калі насамрэч нарадзіўся Пуцін
- Як маленькі Вовачка апынуўся ў піцерскай падваротні
- Не біце дзяцей – а то атрымаецца Пуцін
- Дзед Пуціна пакараў Леніна за закладзеную пад Расею міну?
- Пуцін прагаварыўся, каго лічыць таткам
- Газпром зноў на першым месцы ў рэйтынгу Forbes. Але ёсць нюанс
- У Крэмль прыйшлі падарункі імянінніку
- Гульня ад Сколкава замест мульцікаў Шайгу
- Хлапок у Крамлі, Пяскоў шпіталізаваны
- Кабаева папалася на куплі допінгу
- «А Пуцін - такі дарагі!»
- Ізраільская ракета абярнула бункер на Камчатцы ў нішто
- Кадры прэзідэнцкага бункера знутры
- «Поціск рукі моцны, аналізы – у норме!»
- 2025 год аб'яўлены Годам без грошай
- Федэральныя каналы гатовыя пусціць «Лебядзінае возера»
Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.
Скетчы – Алесь Карніенка, Анатоль Чайкоўскі і Марцін Крам.
Сатырычную праграму «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале ВОТ ТАК.
Калаж з фота: teksomolika / freepik.com; kremlin.ru
belsat.eu / ІР