У польскім горадзе Атвоцк паліцыя падчас сумесных з упраўленнем Цэнтральнага следчага бюро ў Беластоку мерапрыемстваў па выяўленні і раскрыцці злачыннасці, звязанай з вытворчасцю і захоўваннем агнястрэльнай зброі, затрымала 35-гадовага грамадзяніна Беларусі.
У мужчыны пры сабе знайшлі цыгарэты без акцызных марак і пісталет-кулямёт ППШ калібру 7,62.
Суд змясціў затрыманага пад нагляд паліцыі. У яго канфіскавалі пашпарт і забаранілі выезд з краіны.
Раённая пракуратура Атвоцку распачала расследаванне. Беларусу пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu