навіны

Палітзняволенай Вользе Маёравай дадалі яшчэ 1,5 гады да 20 гадоў калоніі

Вольга Маёрава
Вольга Маёрава. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцам стала вядома, што яшчэ 6 сакавіка 2024 года ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля над палітзняволенай актывісткай Вольгай Маёравай адбыўся суд паводле ч.2 арт. 411 КК РБ – «Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». 

Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Вользе яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі, прысуджаных раней.


Маёрава — грамадская актывістка. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». Жанчыну прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку — у «замаху на захоп дзяржаўнай улады».


Гарадзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 25 600 рублёў штрафу. На судзе Вольга Маёрава не прызнала віну.


Вольга адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы. У зняволенні жанчыну неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.


Марыя Міхалевіч belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10