Ідзе чацвёрты месяц меладрамы пад назвай «Павел Дураў і яго абрынуты імідж». Паміж арыштам у Парыжы і заявай аб тым, што ён мае сотню дзяцей па ўсім свеце аказалася, што ў яго была яшчэ і грамадзянская жонка з трыма дзецьмі, і першая жонка яшчэ з двума. Цяпер яна не афіцыйная жонка скардзіцца, што ён не плаціць аліменты. Той кажа, што яны не былі парай.
Дураў доўга не каментаваў заявы Ірыны Балгар, але пасля яе вялікага інтэрв'ю The New York Times, цягнуць ужо было няма куды. Прадстаўнік расейскага мільярдэра заявіў выданню, што Дураў і Балгар «ніколі не былі парай»

«Балгар, якая ў той час была трэнерам Дурава па ёзе, прапанавала Дураву завесці сумесных дзяцей. Ён пагадзіўся, і ў іх нарадзіліся трое дзяцей», – заявіў журналістам прэс-сакратар бізнэсмэна (яго імя ў артыкуле не называецца). — «У Дурава шмат дзяцей, і ён выдзяляе на падтрымку кожнага з іх аднолькавую суму – 10 тысяч даляраў у месяц».

Балгар назвала гэта «несумленнай хлуснёй» і ў пацверджанне апублікавала у сваім Інстаграм новыя фатаграфіі і відэазапісы, на якіх Дуров зняты разам з ёй і іх дзецьмі.
«У мяне ёсць фатаграфіі ўсіх дзесяці гадоў нашага сямейнага жыцця», – заявіла Балгар.
Таксама маці траіх дзяцей завіла, што ёсць «ашаламляльны кантраст паміж яго публічнымі заявамі аб свабодзе і яго дзеяннямі». Напрыклад, насуперак яго заявам аб аскетычным ладзе жыцця, ён літаральна раскідацца грашыма: Балгар падала журналістам The New York Times чэкі з месячнага адпачынку пары на Сардзініі, на які Дураў выдаткаваў каля мільёна даляраў.
Тэса Анэйда belsat.eu