навіны

Падсанкцыйны гаманец Лукашэнкі будуе кандытарскую фабрыку

Аляксандр Зайцаў. Крыніца: motolko.help / Telegram
Аляксандр Зайцаў. Крыніца: motolko.help / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Зайцаў зарабляе ў тых сферах бізнэсу, дзейнасць якіх у Беларусі магчымая толькі з адабрэння Аляксандра Лукашэнкі (напрыклад, ён валодае «Энерга оіл» і «Табакерка»). Бізнэсовец знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША, але рэагуе на гэтае, як і астатнія, – афармляе новыя актывы на давераных людзей, адкрывае дадатковыя бізнэсы унутры краіны і ў «шэрых» падатковых зонах.

Аляксандр Зайцаў. Крыніца: motolko.help / Telegram

Расследаванне: як беларускі алігарх спрабаваў абысці санкцыі пры дапамозе каталіцкай царквы

навіны

Кампанія «Сцісхо» – даволі стары і вядомы актыў Аляксандра Зайцава. Цяпер яна займаецца аптовым гандлем мяса і мясных прадуктаў. Другая кампанія – «Ардзіта» – плануе заняцца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў пад брэндам ZALEEPIE.


Гэты таварны знак належыць Аляксандру Зайцаву асабіста. Таксама ў брэнда з’явіўся свой сайт. Кандытарская фабрыка ZALEEPIE ўсё яшчэ знаходзілася ў працэсе будаўніцтва, аднак у верасні ўжо апублікавала вакансіі бухгалтара-эканаміста і наладчыка абсталявання ў вытворчасці харчовай прадукцыі, заўважыла «Бюро».


Уласніцай і дырэктаркай фірмы значыцца Таццяна Кухарава. Раней яна была ўладальніцай зайцаўскай фірмы «Касмічнае агенцтва Белкосмас» і кіраўніцай кампаніі «Рух спорт менеджмент» у той час, калі ёй асабіста валодаў Аляксандр Зайцаў.



Абодва прадпрыемствы зарэгістраваныя ў якасці рэзідэнтаў асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша» (Зайцаў – таксама суўладальнік «Брэміна груп»). Па ўмовах рэзідэнцтва кампанія, якая прэтэндуе на атрыманне такога статусу, абавязваецца інвеставаць не менш за 5 млн даляраў. Калі заяўлены праект рэалізуецца за тры гады або з укараненнем навуковых распрацовак, то аб'ём фінансавых укладанняў павінен скласці ад 500 тыс. долараў.

Нагадаем, Аляксандр Зайцаў – адзін з самых вядомых беларускіх прадпрымальнікаў. Па некаторых ацэнках, ён уваходзіць у дзясятку самых паспяховых бізнесменаў у краіне. У розныя гады займаў дзяржаўныя пасады. Быў памочнікам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, а таксама Віктара Лукашэнкі. Таксама вядомы тым, што зʼяўляўся спонсарам футбольнага клуба «Дынама-Берасце». Праз падтрымку рэжыму Лукашэнкі і расейскай агрэсіі супраць Украіны, кампаніі Зайцава знаходзяцца пад санкцыямі ЕЗ і ЗША, акрамя таго, ён знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі многіх краін.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10