навіны

«Ужо год сядзіць адзін у ПКТ». Палітвязень распавёў пра Максіма Знака ў калоніі

Архіўнае фота. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Белсат
Архіўнае фота. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Былы палітвязень, які выйшаў на волю сёлета, распавёў, што робіцца ў Віцебскай ПК № 3 («Віцьба») – адной з найбольш жорсткіх і небяспечных для зняволеных калоніяў Беларусі.

Максім Знак. Крыніца: max.znak / facebook.com

Сёння Максіму Знаку споўнілася 43 гады. Паўтары гады ад яго няма навінаў

навіны

«Калі я быў у ШІЗА, то праз вентыляцыю меў зносіны з чалавекам, які прадставіўся Максімам Знакам. Ён сказаў, што ўжо год (гэта быў канец 2023 года) сядзіць адзін у ПКТ (памяшканне камернага тыпу. – Заўв. Белсат). Сказаў, што адзіночнае зняволенне маральна даецца яму цяжка, але ён трымаецца. Адміністрацыя калоніі разумела, што сітуацыя сур'ёзная. І неўзабаве да Знака падсадзілі чалавека не з ліку палітвязняў» – распавёў выданню «Салідарнасць» адзін з былых палітвязняў.


Мужчына кажа, што ён пераканаўся ў тым, што з ім гаворыць сапраўды Максім Знак. Апошні раз ён камунікаваў са Знакам перад сваім вызваленнем у студзені 2024 года.


Нагадаем, Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года, а 6 верасня 2021 года пакаралі 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за выкананне прафесійных абавязкаў – адвакацкай дзейнасці. З лютага 2023 года ён застаецца пад вартаю ў «Віцьбе» без сувязі з вонкавым светам. 


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10