навіны

Шматдзетны бацька перастаў плаціць аліменты праз сумневы, што дзеці ягоныя. Вынікі экспертызы здзівілі

Крыніца: sudexpert.gov.by
Крыніца: sudexpert.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У Пінскім раёне адбылася сапраўдная драма: жанчына звярнулася ў органы прымусовага выканання са скаргаю на былога мужа, які перастаў плаціць аліменты на траіх няпоўнагадовых дзяцей. А той сказаў, што не мусіць, бо дзеці не ягоныя.

Пара ў разжэнстве каля 6 гадоў, і 48-гадовы беларус спраўна плаціў грошы на дзяцей да 2023-га, а потым перастаў. 


Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты аліментаў. Той растлумачыў, што сумняваецца ў сваім бацькоўстве, таму і перастаў плаціць. Каб высветліць гэта дакладна, пастанавілі правесці генетычную экспертызу. Паводле Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз па Берасцейскай вобласці, вынікі наступныя: толькі адно з траіх дзяцей – ягонае біялагічнае дзіця.


Паводле заканадаўства, бацька, у якога ёсць сумневы наконт сваяцтва з дзіцем, звяртаецца з пазовам у суд, які выносіць вызначэнне аб правядзенні ДНК-экспертызы. Калі аналіз не пацвярджае сваяцтва, з яго здымаюць абавязак плаціць аліменты і даюць год на тое, каб выключыць запіс аб бацькоўстве ў пашпарце.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10