навіны

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім

Сустэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з новым генсекам NATO Маркам Рутэ
Сустэча Уладзіміра Зяленскага з новым генсекам NATO Маркам Рутэ. Фота: скрын з відэа ru.euronews.com
podpis źródła zdjęcia

Новы кіраўнік вайсковага альянсу прыбыў у Кіеў, калі ва ўкраінскай сталіцы двойчы спрацавалі сірэны паветранай трывогі. Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя патрэбы Украіны ў СПА дзеля абароны ад расейскіх удараў.

Падчас размовы з Уладзімірам Зяленскім Марк Рутэ выказаў упэўненасць, што зможа працаваць з тым, хто будзе абраны прэзідэнтам ЗША, самага магутнага чальца альянсу, ужо ў лістападзе. І гэта можа стаць ключавым момантам для намаганняў Украіны па забеспячэнні пастаяннай падтрымкі Захаду.

Як выказаўлся Зяленскі, візіт Рутэ ў Кіеў «адразу і выразна пазначае прыярытэты, падкрэсліваючы, дзе цяпер абараняюцца агульныя каштоўнасці ўсяго еўраатлантычнага рэгіёну».

«Нашай ключавой мэтай, вядома ж, застаецца паўнапраўнае сяброўства Украіны ў Альянсе. Сёння мы таксама абмеркавалі план перамогі Украіны, сітуацыю на полі бою, бягучыя патрэбы нашых войскаў, а таксама патрэбы Украіны ў супрацьпаветранай абароне (СПА) і дадатковым супрацоўніцтве з нашымі суседзямі», – заявіў Зяленскі.

«Мы гаварылі сёння аб украінскіх патрэбах у СПА і ўзаемадзеянні з суседзямі. Мы бачым, у прыватнасці, як на Блізкім Усходзе ўдаецца абараняць жыцці людзей, дзякуючы адзінству саюзнікаў. Сумеснае збіванне іранскіх ракет нічым не адрозніваецца ад збівання расейскіх ракет, ад збівання іранскіх «Шагэдаў», якія аб'ядноўваюць расейскі і Іранскі рэжымы» – цытуюць Уладзіміра Зяленскага ўкраінскія СМІ.

Нагадаем, 1 кастрычніка Марк Рутэ афіцыйна змяніў на пасадзе генеральнага сакратара NATO нарвежца Енса Стольтэнбэрга. Новы кіраўнік вайсковага альянсу амаль адразу заявіў, што сваёю прыярытэтнаю задачаю на новай пасадзе ён бачыць падтрыманне Украіны.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10