навіны

КДБ уключыў у спіс тэрарыстаў яшчэ шасцярых беларусаў. Сярод іх – Франак Вячорка

Франак Вячорка
Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

3 кастрычніка Камітэт дзяржбяспекі абнавіў пералік «арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Разам з яшчэ пяццю грамадзянамі Беларусі ў яго трапіў і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Акрамя дарадцы кіраўніцы дэмсілаў Беларусі, спіс «тэрарыстаў» папоўнілі Аляксандр Бранавіцкі, Антон Шарупа, Яна Андраюк, Аляксей Мазука і Аляксандр Баркун. Вядома, што тры апошнія імені з гэтага спісу ў верасні 2024 года таксама былі ўнесеныя МУС Беларусі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Нагадаем, летам 2024 года сталася вядома, што Менгарсуд завочна прысудзіў Франака Вячорку да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна», завочны працэс прайшоў 31 траўня. Вячорку інкрымінавалі дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Вырак вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч. Акрамя пазбаўлення волі Вячорку прысудзілі штраф памерам 60 тыс. рублёў.


Падставай для ўключэння ў спіс «тэрарыстаў» КДБ палічыў вынесенае палітыку абвінаваўчае заключэнне паводле арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу»), арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады») і арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», у тым ліку ўчыненыя паўторна) Крымінальнага кодэксу.

Як вядома, завочныя суды рэжым Лукашэнкі практыкуе супраць палітычных апанентаў, якія пакінулі Беларусь. У палітуцекачоў імкнуцца канфіскаваць нерухомасць.

Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10